Зімовыя канікулы. Формула карыснага адпачынку

18.12.2023
Хутка наступаюць зімовыя канікулы. Прапануем вам магчымасць правесці гэты час з карысцю. Далучайцеся да праекта "Формула карыснага адпачынку". Азнаёмцеся з умовамі ўдзелу ў праекце.

Кожны дзень канікул з’яўляецца тэматычным: дзень цікавых спраў, дзень падарожжаў, дзень зімовых цудаў, дзень здароўя, дзень бяспекі, дзень зімовага настрою, дзень правазнаўчы, дзень інтэлектуала, дзень класных спраў. Вас чакае рознапланавая дзейнасць па розных напрамках: мастацка-творчым, спартыўна-аздараўленчым, грамадзянска-патрыятычным, прафілактычным, пазнавальным, працоўным. Вынікі ўдзелу ў мерапрыемствах (фатаграфіі, узнагароды, апісанне ўражанняў) павінны фіксавацца ў мінібуку кожнага ўдзельніка (можна ў электронным выглядзе, на старонках сацыяльных сетак, напрыклад). Прапануем вам аформіць ваш персанальны мінібук "Мае зімовыя канікулы-2023".

Напрыканцы канікул кожны з вас выведзе сваю асабістую формулу карыснага адпачынку.

Мінібук з самым цікавым афармленнем і найбольш насычаным зместам будзе адзначаны ўзнагародай!

 

Запрашаем цікава правесці час у рамках праекта "Формула карыснага адпачынку"

Аб'яднанні па інтарэсах запрашаюць усіх навучэнцаў