18 верасня Смачны кірмаш

18.09.2021

 У нашай установе стала добрай традыцыяй штогод праводзіць дабрачынны "Смачны кірмаш".  Кожны клас, з першага па адзінаццаты, падрыхтаваў сабе  гандлёвае месца.

Кірмаш адкрылі вучні школы на чале з дырэктарам. Дзеці самі намалявалі карцінкі-запрашэнні для гасцей. Было вельмі цікава: зазывалы запрашалі пакупнікоў набыць іх тавар, распавядалі пра яго якасць і смак, прапаноўвалі пачаставацца. Ды чаго там толькі ні было: торты, пірагі з рознай начынкай, пячэнне,  піражкі! Жадаючыя маглі выпіць кубачак гарачай кавы, гарбаты ці па-майстэрску прыгатаванага напою. Усё гэта зрабілі вучні сваімі рукамі пры дапамозе і падтрымцы сваіх бацькоў і класных кіраўнікоў.  Жвавыя прадаўцы, менавіта вучні і бацькі, з добрай усмешкай прапаноўвалі свае вырабы і шчыра дзякавалі за пакупку.На кожным тавары вучні замацавалі таблічкі з цэнамі і характарыстыкай прадукта . 

На кірмашы працавала незалежная камісія, якая ацэньвала ўзровень падрыхтоўкі да кірмашу і агульныя вынікі.  Балы ставіліся па многіх намінацыях: прывітанне, афармленне, разнастайнасць тавараў, санітарны выгляд прадаўцоў, колькасць заробленых класам грошай.

Было вельмі весела, на працягу ўсяго кірмашу гучала вясёлая музыка. Калі тавараў на сталах значна зменшылася, а актыўнасць пакупнікоў знізілася, вучні панізілі цэны на прадукцыю, і хутка ўсе гандлёвыя месцы апусцелі. Усе былі вельмі задаволены.